Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Нравится ли Вам сайт школы?
Всего 152 человека

Дзень беларускага пісьменства

Дата: 23 сентября в 16:14, Обновлено 23 сентября в 17:20
127 просмотров

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Дзень беларускага пісьменства 2017 года асаблівы, паколькі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка – калыскі беларускай дзяржаўнасці, што дала нам такіх выдатных культурных і грамадскіх дзеячаў, як Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі і інш.

Ужо стала добрай традыцыяй на першым тыдні верасня адзначаць у школах Дзень беларускага пісьменства і друку. Не стаў выключэннем і гэты год. У нашай установе ён будзе адзначацца на працягу ўсяго месяца! Запрашаем усіх  прыняць  удзел у мерапрыемствах! З намі будзе цікава!!!

Графік правядзення пазакласных мерапрыемстваў, інфармацыйных гадзін, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Клас

Мерапрыемства

Дата

   Час

Месца правядзення

Адказныя

5-ыя

Экскурсія

16.09

11.00

Бабруйскі краязнаўчы музей

Іванова І.Г.,

Літаровіч Н. Ю.

6 «Б»

Беседа+прэзентацыя “Беларуская пісьменнасць”

22.09

14.15

Гарадская бібліятэка №7 імя А. А. Шагенцукава

Хамутова С. М.

7-ыя

Пазакласнае мерапрыемства “Па шляхам Ф. Скарыны”

16.09

10.00

ДУА “Сярэдняя школа № 19” каб. 25

Жукава С. У.,

Яцук Т.М.

8 «А»

Беседа+прэзентацыя “Беларуская пісьменнасць”

11.09

14.15

Гарадская бібліятэка №7 імя А. А. Шагенцукава

Мірановіч Л. М.

8 «Б»

Інфармацыйная гадзіна “Гістарычным шляхам беларускага кнігадрукавання і пісьменнасці”

18.09

14.15

ДУА “Сярэдняя школа № 19” каб. 30

Кукабака Н. А.

9-ыя

Гульня-віктарына, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці і друку

23.09

10.00

ДУА “Сярэдняя школа № 19” каб. 25

Лявончык А. Ф.,

Мальцава І. Я.,

Панчугіна Н. В.

10

Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці і друку

15.09

08.00

ДУА “Сярэдняя школа № 19” каб. 38

Нагорнава С. Р.

11 «А»

Прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма “Першадрук”

09.09

10.00

Кінатэатр “Мір”

Жукоўская Н.С.

11 «Б»

Інфармацыйная гадзіна “Хто яны, нашы першадрукары”

15.09

08.00

ДУА “Сярэдняя школа № 19” каб. 13

Маркоўская А.С.

Як гэта было…

5-ыя класы наведалі Бабруйскі краязнаўчы музей, дзе для іх быў праведзены майстар-клас “Куферак з бабуліны кніжкамі”, на якім вучням было расказана пра тое, якімі раней былі кніжкі, як яны аздабляліся і набываліся нашымі продкамі. А напрыканцы вучні паспрабавалі самі сплесці закладкі для падручнікаў…

    

Спадзяёмся, што пасля такога цікавага мерапрыемства дзеці з вялікай павагай стануць адносіцца да друкаванага слова!

6-ыя класы наведалі гарадскую бібліятэку № 7 імя А. А. Шагенцуцкава, дзе іх увзе была прапанавана прэзентацыя і лекцыя “Шлях Скарыны”.

Вучні ў такой цікавай і займальнай форме даведаліся пра жыццё і дзейнасць нашага славутага земляка Францыска Скарыну.

Для вучняў 8 “А” класа ў школьнай бібліятэццы быў праведзены інфарм-дайджэст “Гонар маёй зямлі”, прысвечаны 1155-годдзю Полацка. Размова ішла пра славутых дзеячаў культуры і мастацтва, што нарадзіліся ў Полацку, у тым ліку і пра Францыска Скарыну.

Вучні 8 “Б” класа здзейснілі завочнае падарожжа ў мінулае, прайшліся жыццёвымі сцежкамі Скарыны-першадрукара, паспрабавалі разам з ім “надрукаваць” Біблію”…

У 10 класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці і друку. Вучні падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра тое, як да нас прыйшла першая кніжка на роднай мове…

Не засталіся ў баку і вучні 11 класаў. Так вучні 11 “А” класа пабывалі ў кінатэатры “Мір”, дзе іх увазе быў прапанаваны дакументальны фільм “Першадрук”. Ніхто не застаўся раўнадушным!!!

Для вучняў 11 “Б” класа была праведзена інфармацыйная гадзіна “Хто яны, нашы першадрукары”.

Не засталіся ўбаку і нашы маленькія навучэнцы. Для іх у школьнай бібліятэцы быў праведзены ўрок-візуалізацыя, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На ім вучні не толькі больш даведаліся пра нашага славутага першадрукара, а нават змаглі стварыць свае ўласныя эмблемы!!!

У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Па шляхах Скарыны”, дзе вучні маглі знайсці для сябе цікавыя звесткі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны.

… а таксама быў арганізаваны буккросінг – кнігі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Ф. Скарыны!

Гэта стала сапраўдным святам кнізе. Галоўнае, што кніга не сумуе на паліцы!!! Яна жыве і, нават, перамяшчаецца ў прасторы. А галоўнае – аб’ядноўвае людзей, якія любяць чытаць. Сардэчна запрашаем у краіну чытання і вас!

Наша свята працягваецца!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.