Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Нравится ли Вам сайт школы?
Всего 152 человека

Беларусь – мая Айчына!

Дата: 23 сентября в 15:20, Обновлено 23 сентября в 16:01
108 просмотров

Змалку звалі цябе

Мы прыгожай Радзімаю.

Беларусь, Беларусь,

Як ты сэрцу любімая.

                               Пятрусь Броўка

У 2017/2018 навучальным годзе Дзень ведаў у роднай Беларусі прайшоў пад тэмай “Беларусь – мая Айчына!”. Ён быў прызначаны спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, раскрыццю творчага патэнцыялу, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнню да духоўна-маральнай культуры. Не засталася ў баку і наша школа.

Не засталіся ў баку і мы! Настаўнікамі і вучнямі быў распрацаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія былі падпарадкаваны адзінай мэце – папулярызацыі культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа.

У гэты дзень са святочна ўбраных класных пакояў гучалі вершы і песні на роднай мове, ішла размова пра слаўнае мінулае нашага народа, яго здабыткі ў галіне культуры, спорта, навукі і эканомікі.

Так, напрыклад, у 11 “А” класе прайшоў урок-праект “Беларусь – мая Айчына”, які вучні пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка, Жукоўскай Н. С., пачалі рыхтаваць яшчэ ў жніўні месяцы.

Мерапрыемства праходзіла ў святочна аформленым кабінеце... 

Была падрыхтавана цудоўная прэзентацыя, якая дапамагла вучням больш даведацца пра культуру і гісторыю роднага края. 

Вучні падрыхтавалі вершы, паведамленні і цікавыя выказванні пра беларускую мову, слаўнае гістарычнае мінулае нашага народа, культурных і грамадскіх дзеячаў краіны.

Мерапрыемства стала сімвалам павагі да нашай нацыянальнай гісторыі і культуры, напамінам аб тым, што кожны беларус павінен берагчы роднае слова, ганарыцца яго мілагучнасцю, сілай і прыгажосцю.

У іншых класах таксама прайші мерапрыемствы, прысвечаныя тэме Радзімы. Гэта былі бяседы, віктарыны, інфарм-дайджэсты і інш.

Вывад: дадзеныя мерапрыемствы актуальны сёння, будуць актуальны і заўтра, бо яны яны, у адрозненні ад урока, тояць вялікія магчымасці ўздзеяння на розум і пачуцці дзяцей, дапамагаюць ім глыбей зразумець, хто яны, адкуль і куды ідуць. Гэта –  невычэрпная крыніца для развіцця асобы, патрыёта і грамадзяніна!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.